“Беларуская крыніца”, 1935 год. Пра беспрытульных дзяцей у СССР:
“Бальшавікі маюць вялікі клопат з дзецьмі, якіх пакінулі бацькі. Такіх дзяцей агульна называюць у Саветах “безпрызорнымі”. Гэтыя дзеці гадуючыся без дагляду бацькоў навучыліся красьці і бандытызму, а рабіць нічога ня ўмеюць. Савецкія ўлады гэтых “безпрызорных” дзяцей за зладзейства расстрэльваюць, сурова караюць бацькоў, што выракаюцца дзяцей, — і нічога не памагае. Вось да чаго даводзіць безсямейны соцыялістычны лад”.
“Бацькаўшчына”, 1955 год:
“Мы тут ня станем пералічваць усіх тых беспадстаўных, няраз шмат ніжэйшых чалавечай годнасьці, цьверджаньняў расейскай эміграцыі, што незалежнасьці Беларусі дамагаецца толькі “ничтожная” група сэпаратыстычна настроенай беларускай эміграцыі. Іншымі словамі сказаўшы, выходзіць, што быццам толькі часьць беларускіх эмігрантаў дамагаецца разьвязаньня гэтай балючай для нас праблемы, а беларускі народ гэтага зусім не жадае. Быццам беларускі народ на тое толькі й створаны Ўсемагутным Богам, каб быць гноем для расейскай культуры…”
“Культура”, 1995 год. Валеры Рубінчык, сябра журы фэстывалю жаночага кіно ў Менску:
“І колькі б ні падкрэсліваліся недахопы ў арганізацыйным плане, а мастацкі ўзровень гаворыць, што адбылася падзея. Падзея ў кінематографе ўвогуле, а не, у прыватнасці, жаночага кіно. Мяне ніхто не пераканае, што існуе асобны жанр кінамастацтва — жаночае кіно. Так сама ж я ўпэўнены, што не існуе асобнага віду — жаночай музыкі ці жаночага жывапісу… Але ж мяне радуе, што на фестывалі я ўбачыў шмат рэжысёраў-індывідуалаў, якія ствараюць кіно без дадатку “жаночае”. Гэтыя стужкі можна глядзець і з адрэзанымі цітрамі — без прозвішчаў і імёнаў. Бо гэта ўжо мастацтва”.