ВАШЫНГТОН. Пэнтагон паведаміў, што ў Аўганістане знойдзеныя целы 16 амэрыканскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся на борце верталёту, зьбітага ў аўторак у правінцыі Кунар ва ўсходнім Аўганістане.
Прычыны катастрофы верталёту высьвятляюцца, але, паводле вайскоўцаў, яго хутчэй за ўсё зьбілі. Талібан сьцьвярджае, што гэта зрабілі менавіта талібы.