Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ставяцца людзі да вяртаньня імя Сталіна ў грамадзкае жыцьцё Беларусі?


Альгерд Невяроўскі, Менск У грамадзкую сьвядомасьць Беларусі паступова вяртаецца імя Сталіна. Гэта і адкрыцьцё гістарычнага комплексу “лінія Сталіна” пад Менскам, і вяртаньне імя савецкага дыктатара на фасад Менскай сувораўскай вучэльні, і нядаўняе выданьне ў Беларусі кнігі пад назваю “Сталіну, Эўропа, пакланіся”. А як ставяцца людзі да паступовага вяртаньня імені Сталіна ў грамадзкае жыцьцё Беларусі? Гэтае пытаньне мінакам на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, як вы ставіцеся да таго, што ў грамадзкае жыцьцё Беларусі паступова вяртаецца імя Сталіна?”

(Хлопец: ) “Адмоўна”.

(Пэнсіянэр: ) “Станоўча стаўлюся. Сталін выйграў вайну”.

(Хлопец: ) “Пэўна ж адмоўна. Як жа да гэтага можна ставіцца? Гэта ж нейкае паганства. Як гэта можна — вяртаць культ асобы чалавека, які рэпрэсаваў грамадзтва”.

(Хлопец: ) “Сталін — тыран. Цяпер аднаўляецца таталітарны рэжым, і мне гэта ўсё не падабаецца”.

(Спадар: ) “Я нармальна да гэтага стаўлюся. Трэба ведаць гісторыю. Я лічу, што гэта нармальна. Моладзь павінна ведаць гісторыю. Хаця некаторыя лічаць Сталіна суровым чалавекам, але моладзь павінна пра яго ведаць”.

(Спадарыня: ) “Бессэнсоўна. Навошта згадваць тое, што было. Ягонае імя ўвогуле можна было б забыць”.

(Спадар: ) “Нічога станоўчага. Мне здаецца, ня трэба ўвогуле згадваць гэтае імя. Сёньня бачыў па тэлевізары — вялікімі літарамі напісана. Я лічу, што гэтага ня мусіць быць, гэта ня вельмі добрае мінулае”.

(Спадарыня: ) “Гэта пагібель, сьмерць, і наагул я ня ведаю, што людзі робяць”.

(Пэнсіянэр: ) “Можа, гэта і нармальна. Гісторыя, якую нельга забыць”.

(Спадарыня: ) “Адмоўна. У мяне сваякі пацярпелі ў сталінскі час”.

(Спадарыня: ) “Як бы там ні было, але ж пры Сталіну мы перамаглі фашызм”.

(Спадар: ) “Я стаўлюся адмоўна. Усім вядома, хто такі Сталін”.

(Спадар: ) “Вельмі дрэнна. Ня хочацца, каб вярталіся старыя ідалы”.

Гл. таксама • Для Аляксандра Лукашэнкі ў Заслаўі арганізавалі “вайну” (фотарэпартаж з адкрыцьця "лініі Сталіна") • Мая Кляшторная: “Калі згадваюць Сталіна, я адчуваю на сабе надмагільле”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG