ПРАГА. Чэская рэспубліка прадала Эстоніі вайсковую сыстэму радараў “Vera”, якая каштуе каля 4 мільёнаў даляраў. Летась гэткую сыстэму набылі ЗША.
Радар не высылае ніякіх сыгналаў, а толькі прымае іх і апрацоўвае. Сыстэма можа адсочваць адначасова 200 самалётаў, але яе засекчы немагчыма.