Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьнікі ўзводзяць помнік І.Будзіловічу, удзельніку паўстаньня 1863 г.


Браніслава Станкевіч, Віцебская вобласьць Атрад інсургентаў пад кіраўніцтвам Ігната Будзіловіча дзейнічаў на тэрыторыі цяперашняга Лёзьненскага раёну Віцебшчыны і быў разьбіты рсаейскім войскам недалёка ад вёскі Пагосьцішча. Сам Ігнат Будзіловіч трапіў у Аршанскую вязьніцу і быў расстраляны.

Каля вёскі Пагосьцішча дзесяцікласьнікі лёзьненскай сярэдняй школы № 1 на чале з кіраўнічкай краязнаўчага гуртка Аленай Грачышнікавай і вырашылі ўзьвесьці помнік – складзеную з камянёў піраміду з крыжам на версе.

Крыж дзеля гэтае мэты ахвяраваў тутэйшы прадпрымальнік, а камяні дзеці зьбіраюць самі. Напачатку ім падавалася, што з такога таннага мясцовага матэрыялу зрабіць помнік будзе вельмі проста, аднак тут аўтары ідэі памыліліся: назапашаныя камяні аднойчы таемным чынам зьніклі.

Шукаць іх дзесьці ў чужым падмурку дзеці ня сталі і вырашылі заняцца гэтай справаю наноў. Калі піраміда з камянёў будзе нарэшце збудаваная, на ёй зьявіцца і мармуровая мэмарыяльная шыльдачка са словамі кіраўніка паўстаньня 1863-га году Кастуся Каліноўскага, паплечнікам і аднадумцам якога быў Ігнат Будзіловіч: “Бывай здаровы, мужыцкі народзе, жыві ў шчасьці, жыві ў свабодзе!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG