У мінулыя выходныя аршанцы адсьвяткавалі так званы Дзень гораду. На гэтым сьвяце традыцыйна гавораць шмат добрых словаў і пра сам горад, і пра ягоных насельнікаў, але пра тое, што ў Воршы зьявіўся яшчэ адзін мэмарыяльны аб’ект, прысьвечаны славутаму земляку Ўладзімеру Караткевічу, чамусьці ніхто так і не згадаў.
Пра наданьне імя Ўладзімера Караткевіча дырэктарка безназоўнай дагэтуль бібліятэчнай філіі Валянціна Кошыкава даведалася ўпершыню хіба з нашае размовы.
(Кошыкава:) “Ня ведала! Упершыню ад Вас чую!”
(Карэспандэнтка:) “А дагэтуль Ваша бібліятэка назвы ня мела?”
(Кошыкава:) “Ніяк не называлася. Проста філія дзіцячай бібліятэкі №1”.
Ня будзе перабольшаньнем сказаць, што колішняя “бібліятэчная філія №1”, а цяпер бібліятэка імя Ўладзімера Караткевіча – гэта найбольшая дзіцячая бібліятэка ў горадзе. І карыстаюцца тутэйшымі кніжнымі фондамі, паводле словаў спадарыні Кошыкавай, ня толькі дзеці ды падлеткі.
(Кошыкава:) “Фонды ў нас – 62 тысячы кніг, чытачоў – пяць ці нават каля пяці з паловаю тысяч. Мы абслугоўваем розных чытачоў – гэта і дашкольнікі, і малодшыя школьнікі, і дзеці сярэдняга ды старэйшага школьнага ўзросту, і навучэнцы пэдкаледжу, і выхавальнікі, і настаўнікі. За год мы выдаем чытачам больш як сто тысяч кніг".
Папулярнасьць гэтай бібліятэкі сярод жыхароў Воршы ў вялікай ступені абумоўленая яе выгодным месцам знаходжаньня: яна месьціцца ў самым цэнтры Воршы, у адным будынку з цэнтральнай гарадзкой “дарослай” бібліятэкай імя Пушкіна ў Паштовым завулку.
Дарэчы, бібліятэка імя Пушкіна ў Воршы – гэта свайго кшталту помнік мясцовае культуры і дэмакратыі, бо яе стварылі на сродкі, сабраныя па падпісцы самімі гараджанамі. Жыхары Воршы самі вырашылі, што бібліятэка будзе насіць імя Пушкіна, і нават адчынілі яе 6 чэрвеня 1899 году, якраз да 100-годзьдзя расейскага паэта. Іншая рэч, што будынак, у якім бібліятэка імя Пушкіна займае другі паверх, а на першым месьціцца бібліятэка імя Караткевіча, знаходзіцца ў аварыйным стане.
Як распавёў намесьнік старшыні Аршанскага грамадзкага фонду аховы помнікаў Віктар Лютынскі, гэты будынак быў пастаўлены ў 50-я гады мінулага стагодзьдзя, і там дагэтуль не было капітальнага рамонту.
(Лютынскі:) “Будынак развальваецца ўжо: дах цячэ, зьверху сыплецца ўсё. Проста страшна там знаходзіцца. Ёсьць нейкія рэстаўрацыйныя праекты, але невядома, як усё будзе, бо няма грошай".
Грошай у гораду няма, а таму адрэстаўраваць будынак да 26-га лістапада гэтага году – да 75-х угодкаў Уладзімера Караткевіча – наўрад ці магчыма. Не выклікае сумневу і тое, што пра аварыйны стан будынку бібліятэкі ведалі і ў Віцебскім аблвыканкаме, дзе прынялі рашэньне пра ўшанаваньне памяці Ўладзімера Караткевіча напярэдадні ягонага юбілею вось такім чынам. Так што імпрэзы да ўгодкаў пісьменьніка бібліятэкары будуць рыхтаваць і праводзіць або пад дзіравым дахам, або ў нейкім часова прыстасаваным памяшканьні, куды мяркуюць перавезьці бібліятэку на час рамонту.