Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі тысячы людзей спынілі свае машыны


ЕРУСАЛІМ. У Ізраілі сёньня ўвечары тысячы людзей спынілі свае машыны на ўзбочынах галоўных дарог на знак пратэсту супраць плянаў вываду ізраільскіх войскаў і эвакуацыі паселішчаў з сэктару Газа. У многіх удзельнікаў акцыі былі аранжавыя лентачкі і сьцяжкі. Акцыя арганізаваная Радай пасяленцаў. У адпаведнасьці з плянам прэм''ер-міністра Арыеля Шарона, да восені Ізраіль павінен цалкам вызваліць ад войскаў і паселішчаў увесь сэктар Газа.
XS
SM
MD
LG