Павал і Ігар Марынічы лічаць несправядлівым рашэньне судзьдзі Натальлі Вайцэховіч, паводле якога мае быць канфіскаваная амаль ўся маёмасьць з кватэры на праспэкце Машэрава, дзе пражываюць сваякі Міхаіла Марыніча. Ягоным сынам судзьдзя пакінула толькі тэлевізар і велятрэнажор, а былой жонцы – прас.
Малодшы сын палітыка Павал Марыніч у камэнтары для Радыё Свабода назваў гэтае рашэньне помстай за палітычныя погляды Міхаіла Марыніча і барацьбу ягоных сваякоў за ягонае вызваленьне.
(Марыніч: ) “Усё, што яна зрабіла, гэта супраць мяне, Ігара і маці. Бо суд пэўна высьветліў, што мы жывем у гэтай кватэры і там знаходзяцца нашыя рэчы. Паводле нашых працоўных кніжак у нас дастаткова вялікі працоўны стаж. Ня буду ўжо казаць пра маці, якой за 40 гадоў працы ў Беларусі, пры ёйных ўзнагародах, пакінулі адзін прас.”
27 чэрвеня сыны Марыніча таксама накіравалі заяву ў пракуратуру Менска. Яны патрабуюць завесьці крымінальную справу супраць судзьдзі, якую вінавацяць ў намераным парушэньні закону.
Павал Марыніч лічыць, што ўвогуле для Беларусі гэта тыповая зьява, калі супроць пэўных грамадзянаў дзейнічае не закон, а тэлефоннае права.
(Марыніч: ) “Тое самае адбывалася на працэсе бацькі і адбываецца на ўсіх судох супроць палітычных дзеячаў у нашай краіне”.
7 чэрвеня судзьдзя Натальля Вайцэховіч пастанавіла канфіскаваў маёмасьць Міхаіла Марыніча на падставе прысуду, якім ён быў прызнаны вінаватым ў крадзяжы маёмасьці і адпраўлены за краты на 3,5 гады.
У кватэры на праспэкце Машэрава, у якой мае адбыцца канфіскацыя маёмасьці, Міхаіл Марыніч ня жыў з 1997 году. Некалькі гадоў таму ён разьвёўся з былой жонкай. У Цэнтральным судзе Менска адмовіліся камэнтаваць рашэньне аб канфіскацыі маёмасьці сям’і Марынічаў.
Нагадаем, былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч ужо больш за год знаходзіцца за кратамі. Вінаватым сябе ён гэтак і не прызнаў. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясьціла Міхаіла Марыніча вязьнем сумленьня.