ІСЛАМАБАД. У Пакістане прынамсі 11 чалавек загінулі, а каля трох дзесяткаў былі параненыя ў аўтамабільнай катастрофе ў штаце Пэнджаб. Частка раненых знаходзяцца ў крытычным стане.
Паводле паліцыі, пасажырскі аўтобус ў часе абгону ўрэзаўся з трактар.
У Пакістане аўтамабільныя аварыі адбываюцца даволі часта – у першую чаргу з-за дрэннага стану дарог і нізкага прафэсыйнага ўзроўню кіроўцаў грамадзкага транспарту.