ЛЁНДАН. ЗША заявілі, што выбары ў Іране не былі дэмакратычнымі. Між тым міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро заклікаў новаабранага прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадынэджада неадкладна адрэагаваць на занепакоенасьць міжнароднай супольнасьці што да ядзернай праграмы Тэгерану.
Нямеччына, Францыя і Вялікая Брытанія, якая ад 1 ліпеня будзе старшыняваць у Эўразьвязе, намагаюцца пераканаць Іран адмовіцца ад вытворчасьці ўзбагачанага ўрану.
Між тым міністэрства замежных справаў Інданэзіі – найвялікшай у сьвеце мусульманскай краіны – выказала задавальненьне з нагоды таго, што выбары ў Іране прайшлі дэмакратычна.