Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная рэакцыя на выбары ў Іране


ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро заклікаў новаабранага прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадынэджада неадкладна адрэагаваць на занепакоенасьць сусьветнай супольнасьці што да ядзернай праграмы Тэгерану. Нямеччына, Францыя і Вялікая Брытанія, якая ад 1 ліпеня будзе старшыняваць у Эўразьвязе, гнамагаюцца пераканаць Іран адмовіцца ад вытворчасьці ўзбагачанага ўрану. Між тым міністэрства замежных справаў Інданэзіі – найвялікшай у сьвеце мусульманскай краіны – выказала задавальненьне з нагоды таго, што выбары ў Іране прайшлі дэмакратычна.
XS
SM
MD
LG