КАБУЛ. На паўднёвым захадзе Аўганістану завяршылася маштабная апэрацыя супраць талібаў. Паводле зьвестак аўганскіх вайскоўцаў, забітыя ня менш як 109 ваеўнікоў. Пры гэтым лідэрам Талібану ўдалося ўнікнуць арышту. Талібы пацьвердзілі гібель дзевяцёх байцоў.