ЖЭНЭВА. Ведамства ААН у пытаньнях уцекачоў выказала глыбокую занепакоенасьць лёсам грамадзянаў Узбэкістану, якія ўцяклі ў Кіргізстан пасьля трагічных падзеяў у Андыжане.
У Бішкек для перамоваў з кіргіскімі ўладамі накіроўваецца адзін з кіраўнікоў гэтага ведамства.
Прадстаўнікі ААН і праваабарончыя арганізацыі лічаць, што ў выпадку вяртаньня ўцекачоў ва Ўзбэкістан ім пагражаюць катаваньні. Аднак улады Кіргізстану заявілі аб намеры дэпартаваць тых, хто абвінавачваецца ў крымінальных злачынствах.