Вярхоўны лідэр Ірану Аятала Хамэнэі заклікаў іранцаў да масавага ўдзелу ў выбарах ды выказаў упэўненасьць, што галасаваньне будзе справядлівым. Хамэнэі сказаў, што выбаршчыкі павінны быць “цярплівымі на ўчастках”, а прыхільнікі абодвух кандыдатаў паводзіць сябе “цывілізавана”.
(Хамэнэі: ) “Прыхільнікі двух паважаных кандыдатаў павінны ўстрымацца ад усялякіх актаў агрэсіі ў дачыненьні адно да аднаго”
Каля 47 мільёнаў іранскіх выбаршчыкаў падзеленыя: больш лібэральныя прадстаўнікі сярэдняй клясы падтрымліваюць прагматычнага Рафсанджані, які абяцае працягваць рэформы і палепшаць дачыненьні з Захадам.
Іранскія рабочыя, бедныя вернікі і а таксама кансэрватары кажуць, што будуць галасаваць за Ахмадзінеджада – ультракансэрватара, які мае імідж працавітага, набожнага чалавека, што паходзіць зь небагатай сям’і.
Іранская служба нашага радыё паведамляе, што прадказаць вынікі галасаваньня цяжка прадказаць. Сам Рафсанджані заявіў у пятніцу, што барацьба будзе напружанай, але ён сам мае крыху больш прыхільнікаў, чым Ахмадзінеджад.
Паводле дадзеных апытаньняў Студэнцкага агенцтва дасьледаваньняў Ірану, абодва кандыдаты сапраўды маюць амаль аднолькавы ўзровень папулярнасьці – 41,9% падтрымліваюць Ахмадзінеджада і 41,5% за Рафсанджані. Апытаньне паказвае таксама, што ў выбарах возьмуць удзел каля 60% іранцаў.
У мінулым, аднак, нярэдка аказвалася, што вынікі апытаньняў грамадзкай думкі насамрэч не адпавядалі рэальнай сытуацыі.
Між тым шэраг іранцаў, якія байкатавалі першы тур выбараў, вырашылі сёньня галасаваць, каб не дапусьціць Ахмадзінеджада да ўлады, бо на іх думку, тады ў Іране усё будуць кантраляваць улады. У сваю чаргу студэнты-рэфармісты заявілі, што будуць галасаваць за Рафсанджані, бо “ня маюць іншага выхаду”.
У Іране, аднак, ўсё яшчэ застаюцца людзі, якія прынцыпова ня хочуць галасаваць, бо паводле іхных словаў рэальнага выбару ўсё адно няма.
У чацьвер, міністэрства унутраных справаў папярэдзіла, што ў другім туры магчымыя фальсыфікацыі. Паводле міністэрства, у часе галасаваньня ў першым туры, войска займалася незаконнай агітацыяй на карысьць пэўнага кандыдата, у ход ішлі таксама грошы.
Між тым іранская Рада вартаўнікоў Ісламскай рэвалюцыі заяўляе, што ніякіх доказаў фальсыфікацыяў няма.
Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Іране будуць абвешчаныя ў суботу.