(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце, ці патрэбная школьная форма?”
(Дзяўчына: ) “Я лічу, што абсалютна не патрэбная. Ну навошта яна? У кожнага чалавека свой густ. Густы розныя, і каб прымусіць дзяцей насіць адно і тое ж -- гэта жах. Шчыра кажучы – жах!”
(Іншая дзяўчына: ) “Я лічу, што патрэбная. Справа ў тым, што ў нас ёсьць такія праблемы ў школе, як быць модным альбо нямодным. А школьная форма можа вырашыць гэтыя праблемы. Гэта дапаможа дзецям больш засяродзіцца на вучобе, а не на зьнешнасьці”.
(Спадар: ) “Ведаеце, гэтая школьная форма як вайсковы клюб нейкі: усе аднолькавыя, усе аднолькава пастрыжаныя, аднолькава апранутыя, аднолькава думаюць, аднолькава гавораць. Не, чалавеку патрэбен выбар, ён павінен апранацца так, як яму хочацца”.
(Спадарыня: ) “А так атрымліваецца, што ў адных меней дастатак і яны больш бедныя ходзяць, і паміж дзецьмі атрымліваецца розьніца. Я лічу, што правільна, форма патрэбная, але каб была дэмакратычная форма, больш сучасная”.
(Дзяўчына: ) “Я лічу, што не. Таму што ўсе ходзяць у аднолькавым адзеньні, неяк непрыгожа глядзіцца”.
(Спадарыня: ) “Я лічу, што павінна быць школьная форма, але ў наш час яна, па-мойму, даволі дарагая. Таму я не ведаю -- а ці ёсьць магчымасьць набыць такую форму?”
(Спадар: ) “Я лічу, што форму трэба выдаваць за дзяржаўны кошт. Добра для школы форма. Таму што гэта форма неяк дысцыплінуе, падцягвае вучняў”.
(Спадарыня: ) “Сама хадзіла ў форме. Але лепей, каб дзеці хадзілі ў тым, што зручна ім. А не ў тым, што лічым мы. А ў тым, у чым дзецям зручна і пабегаць і паскакаць”.
(Дзяўчына: ) “Я мяркую, што не. Проста кожнае дзіця індывідуальна ўвогуле, няхай выяўляе асобу сваю”.
(Спадар: ) “Я мяркую, што не патрэбная абсалютна. Няхай кожнае дзіця будзе індывідуальнае, і ходзіць у тым, у чым ён хоча”.
(Спадарыня: ) “А з іншага боку, калі цяпер ідзе падзел грамадзтва, расслаеньне, то дзеці, якія не могуць сабе дазволіць добрыя рэчы, могуць спытваць дыскамфорт. Ну, пры належным стаўленьні бацькоў, я мяркую, форма ўсё ж не патрэбная”.
(Спадарыня: ) “Таму што адзінае адзеньне зьнішчае ў дзецях індывідуальнасьць нейкую. Моладзь павінна праяўляць сябе індывідуальна. У чым жа? У першую чаргу, у адзеньні”.