Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Сяргея Скрабца пачаў весьці новы сьледчы


Уладзімер Глод, Менск Ім стаў сьледчы ў асабліва важных справах Рэспубліканскай пракуратуры Вячаслаў Цераховіч. Паводле намесьніка генэральнага пракурора Беларусі Мікалая Купріянава, абедзьве крымінальныя справы супраць Сяргея Скрабца -- актыўнага апазыцыянэра й лідэра дэпутацкай групы "Рэспубліка" у Палаце прадстаўнікоў мінулага скліканьня -- аб''яднаныя ў адну.

У красавіку 2003 году супраць Сяргея Скрабца ўзбудзілі першую справу -- яго абвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў у дзяржавы й арганізацыі злачыннай групы ў той час, калі ён узначальваў Гандлёвы дом "БелБабаеўскі". У траўні 2005 году яго абвінавацілі ў другой справе -- падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.

Скрабца затрымалі ў Менску 15 траўня й адразу перавезьлі ў Берасьцейскі сьледчы ізалятар, дзе ён адразу абвясьціў галадоўку. Гэтак ён пратэстуе супраць арышту й абвінавачаньняў на свой адрас, якія ён лічыць беспадстаўнымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG