КАБУЛ. У аўганістане забіты кандыдат у дэпутаты парлямэнту і двое ягоных целаахоўнікаў. Напад быў учынены ў правінцыі Урузган.
Між тым міністэрства ўнутраных справаў Аўганістану паведаміла, што аўганскія войскі ўзялі ў аблогу раён на паўдзённым захадзе краіны, дзе, магчыма, хаваюцца лідэры руху Талібан.
Паводле прэсавага сакратара міністэрства Лутфулы Машала, захопленыя нядаўна ў палон ваяўнікі паведамілі, што раней на гэтым тыдні ў той мясцовасьці былі двое з найвышэйшых кіраўнікоў Талібану. Машал дадаў, што аўганскія і амэрыканскія сілы на гэтым тыдні забілі больш за 100 ваяўнікоў Талібану, а яшчэ каля 150 ваяўнікоў зьбеглі ў Пакістан.