Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці памілуюць Галіну Жураўкову (анонс)


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пракурор ухіліўся ад пытаньня аб магчымым памілаваньні Галіны Жураўковай.

Сёньня Генэральны пракурор Пётр Міклашэвіч адрапартаваў аб выніках працы ў 2005 годзе. 23 чэрвеня ў Пракуратуры Беларусі адбылася прэсавая канфэрэнцыя генэральнага пракурора Беларусі Пятра Міклашэвіча і ягоных намесьнікаў. З часу прызначэньня на пасаду напачатку 2005 года спадар Міклашэвіч ўпершыню выступіў перад журналістамі. На прэсавую канфэрэнцыю, аднак, не дапусьцілі прадстаўнікоў недзяржаўных выданьняў, спаслаўшыся на малое памяшканьне.

Генэральны пракурор расказаў пра гучныя справы, ў тым ліку зьніклага журналіста расейскага тэлеканалу ОРТ Зьмітра Завадзкага, былога старшыні Дзяржаўнага камітэту авіяцыі Фёдара Іванова ды іншыя. Паводле пракурора, сьледчыя ў справе Завадзкага зрабілі вялікую працу, і для расьледаваньня нават выяжджалі за межы Беларусі.

Таксама журналісты цікавіліся лёсам асуджанай экс-кіраўніцы справамі прэзыдэнта Галіны Жураўковай, але не атрымалі пэўнага адказу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG