“Народная воля” на першай старонцы сёньняшняга нумару зьмяшчае пытаньні генэральнаму пракурору Беларусі Пятру Міклашэвічу, якія карэспандэнт газэты зьбіраўся задаць ў часе заплянаванай на сёньня прэс-канфэрэнцыі спадара Міклашэвіча. Выданьню адмовілі ў акрэдытацыі на гэтую прэс-канфэрэнцыю, таму “Народная воля” вырашыла такім чынам наладзіць кантакт з высокім чыноўнікам. Пытаньняў да генпракурора – 7. Напрыклад, газэту цікавіць, ці расьследуюцца цяпер справы, зьвязаныя са зьнікненьнем Юры Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Віктара Ганчара? Апроч іх, выданьне хацела б даведацца пра вынікі экспэртызы, што тычацца зьніклага журналіста Зьмітра Завадзкага. Рэдакцыя “Народнай волі” падкрэсьлівае, што гэтыя і іншыя пытаньні хвалююць вялікую колькасць яе чытачоў і таму яна спадзяецца, што ўсё ж атрымае на іх адказы ад генэральнага пракурора.
Слуцкая газэта “Інфа-кур’ер” паведамляе пра падрыхтоўку да сельскагаспадарчага сьвята “Дажынкі”, якое штогод ладзяць улады. Сёлета яно будзе праходзіць у Слуцку. Да пачатку сьвята тут мяркуецца рэканструяваць ці абнавіць 286 аб’ектаў: будынкі, плошчы, тратуары, вуліцы. На выкананьне гэтай задачы ў Слуцк, паводле газэты, зьехаліся з іншых раёнаў Меншчыны больш 3 тысяч спэцыялістаў рознага профілю. Ініцыяваў жа выклік гэтага працоўнага дэсанту кіраўнік Менскай абласной “вэртыкалі” Мікалай Дамашкевіч, які запатрабаваў, каб слуцкія “Дажынкі” былі лепшымі за леташнія “Дажынкі”, што прайшлі ў Ваўкавыску.
Івацэвіцкая газэта “Для вас” паведамляе пра ліст жыхароў Рэчкаўскага сельсавета ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, у якім вяскоўцы скардзяцца на тутэйшых дарожнікаў. Як вынікае зь ліста, дарога Горталь-Рудня і далей да Ганцавіч – недагледжаная, што перашкаджае нармальнаму жыцьцю ў гэтай мясцовасці. Дрэнная дарога моцна адбіваецца на зносінах тутэйшых насельнікаў, якія жывуць у Целяханах, Івацэвічах і іншых паселішчах гэтага рэгіёну. Як тлумачыць газэта, людзі зьвяртаюцца па дапамогу да Лукашэнкі таму, што мясцовыя ворганы ўлады на такія скаргі не рэагуюць.