22 чэрвеня ў Страсбуры правеў сваё чарговае паседжаньне падкамітэт па Беларусі, створаны пры Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ). Гэты падкамітэт нядаўна узначаліў вядомы апазыцыйны парлямэнтары з Азэрбайджану Азім Малазадэ. Спадар Малазадэ азнаёміў сябраў падкамітэту з папярэднім мэмарандумам свайго будучага дакладу па Беларусі, і як стала вядома, сябры падкамітэту ухвалілі высновы гэтага дакумэнту. У ім Азім Малазадэ адзначыў, што становішча ў Беларусі пагаршаецца. У прыватнасьці, ён засяродзіў увагу на павялічэньні колькасьці палітвязьняў, новым наступе на недзяржаўныя мэдыі і масавым парушэньні правоў людзей. У гэтай сувязі адмысловы дакладчык ПАРЭ заклікаў да аб’яднаньня намаганьняў дзеля дэмакратычнай зьмены улады ў Беларусі.
Журналістка Ірына Халіп прысутнічала на паседжаньні пад кіраўніцтвам Азіма Малазадэ. Вось якія падрабязнасьці паседжаньня яна паведаміла для Радыё Свабода:
(Халіп: ) “На паседжаньні прысутнічала ў тым ліку прадстаўнікі Літвы, Латвіі і Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Радзе Эўропы. І усе прыйшлі да адной высновы, што ужо надышоў час адыйсьці ад абмеркаваньняў і зрабіць нейкія пэўныя крокі, каб дапамагчы зьмяніць становішча ў Беларусі. Але для гэтага рэсурсаў толькі Рады Эўропы мала, і таму на бліжэйшы час плянуецца агульнае паседжаньне Эўрапарлямэнту і Рады Эўропы па беларускім пытаньні. Магчыма, гэта адбудзецца ў жніўні, ці нават у ліпені.”
Пасьля абмеркаваньня беларускага пытаньні Азім Малазадэ накіраваўся на паседжаньне па абмеркаваньні сытуацыі ў Азэрбайджане, таму пакуль камэнтар ад аўтара дакладу атрымаць не ўдалося.