Галоўны рэдактар “Дня” і кіраўнік прадпрыемства “Дзеньпрэс” Мікола Маркевіч атрымаў паперу з упраўленьня рэгістрацыі і ліцэнзаваньня Менгарвыканкаму. У ёй напісана, што кіраўнік Менскага абласнога аддзелу Саюзу палякаў Канстанцін Тарасевіч нібыта паведаміў, што “дамова аб прадстаўленьні памяшканьня пад офіс прызнана несапраўднай”. А калі так, значыцца зарэгістраваць зьмяненьні ў Статуце “Дзеньпрэс” адносна юрыдычнага адрасу немагчыма.
Сам Канстанцін Тарасевіч патлумачыў сытуацыю Радыё Свабода так: ва ўпраўленьні рэгістрацыі і ліцэнзаваньня яму паказалі ліст з мін''юсту аб тым, што новыя органы Саюзу палякаў лічацца нелегітымнымі, таму, маўляў, ён павінен скасаваць дамову з Маркевічам. Але падставаў для гэтага не было, і спадар Тарасевіч мусіў напісаць, што дамова аб арэндзе пачне выконвацца пасьля ўзгадненьня зь легітымным кіраўніцтвам СПБ. Начальнік упраўленьня Аляксандар Тутыкін назваў мне іншую прычыну:
(Тутыкін: ) "У вашым выпадку суб’ект гаспадараньня скасаваў дамову арэнды па папярэднім сваім адрасы, а па новым адрасы заключыў дамову арэнды, але фізычна там не разьмяшчаўся. Гэта значыцца, дамова нікчэмная, аб чым арэндадаўца нам паведаміў, і што вы прапануеце нам рэгістраваць?"
Паводле Міколы Маркевіча, спачатку ва ўпраўленьні рэгістрацыі спасылаліся на тое, што нібыта ў пакоі, які арэндаваў “Дзеньпрэс”, знаходзіцца іншая фірма, што не пацьвердзілася. Зьмяненьні ў статуце павінны былі зарэгістраваць цягам аднаго месяцу, а мінула ўжо больш за два. І другі момант — несапраўдным дамову арэнды можа прызнаць толькі суд, зазначае спадар Маркевіч і робіць выснову:
(Маркевіч: ) “Зразумела толькі адно, што гэта спроба ўнесьці дэстабілізацыю, спроба стварыць атмасфэру няпэўнасьці, і спроба перашкодзіць законнай дзейнасьці легальна зарэгістраванага сродку масавай інфармацыі”.