У падатковай інспэкцыі Савецкага раёну наконт атрыманьня цэрквамі кніг скаргаў паведамілі наступнае:
(Міхалёва: ) “Цэрквы? Хто атрымаў з цэркваў, а хто зусім не атрымліваў”, – сказала намесьніца начальніка ўліковага аддзелу Людміла Міхалёва.
Ці патрэбна наогул кніга заўваг і прапановаў бажніцам? Гэта спрабую высьветліць у сьвятароў і шараговых вернікаў.
Распавядае архімандрыт Сьвята-Нікольскага манастыра Мануіл:
(Мануіл: ) “Неабходна, відаць, зьвярнуцца да гісторыі. Ці было такое ўведзена ў манастырах і храмах? Цяжка сказаць, але мне падаецца, што не. Манастыры прызначаны для таго, каб маліцца. Маліцца не толькі за сябе, але і за іншых”, – лічыць архімандрыт Мануіл.
Праваслаўныя сьвятары ў бальшыні адмаўляюцца выказваць свае меркаваньні наконт патрабаваньня ўладаў мець кнігі заўваг ды прапановаў. Адказваюць, што сьпярша трэба атрымаць блаславеньне вышэйшых царкоўных іерархаў. Затое вернікі адказваюць з ахвотаю:
(Верніца Марыя: ) “Я лічу, што такая кніга патрэбна. А калі я нечакана захачу якую-небудзь сваю думку выказаць? Іншыя парафіяне таксама будуць нешта пісаць. Людзей жа шмат прыходзіць”, – мяркуе парафіянка царквы Сьвята-Іана Кармянскага.
Аднак падобных меркаваньняў ня шмат. Вернікі найчасьцей адмоўна ставяцца да якіх бы там ні было кнігаў скаргаў:
(Галіна: ) "Царква стаіць і заснавана не людзьмі. Сам Ісус Хрыстос стварыў царкву і сказаў: брама пекла яе не адолее да заканчэньня сьвету. Гэта дом гасподні. Таму сьмешна тут заводзіць якіясьці мірскія кніжкі. Усявышні галава”.
А вось меркаваньне вернікаў царквы Іконы сьвятой Іверскай Божай Маці:
(Верніца: ) “Мы ня робім нічога заганнага. Калі мы штосьці заўважылі, пасмуткуем пра сябе – і ўсё”.
(Другая верніца: ) “Такая кніга не патрэбна. Для якой мэты гэтая кніга ў царкве ўводзіцца? На каго скардзіцца?”
Пытаньне “на каго скардзіцца?” гучала і ў асяродку іншых вернікаў:
(Сяргей: ) “На каго пісаць скаргу – на бацюшку, на матушку? На каго? Царква – гэта сьвятое”.
Наколькі вядома, яшчэ да афіцыйнага ўвядзеньня кніг заўваг і прапановаў Камітэт у справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў зьвяртаўся ў адміністрацыю прэзыдэнта за тлумачэньнямі, ці патрэбны такія кнігі ў цэрквах? Там адказалі: патрэбны! Аднак у царквы і многіх вернікаў меркаваньне іншае.