У канфэрэнцыі, што праходзіла на тэрыторыі сталічнага рынку “Ракаўскі кірмаш”, бралі ўдзел лідэры прадпрымальнікаў Менску, Віцебску, Магілёва, Гомелю, Баранавічаў, Салігорску і іншых рэгіёнаў. Вось што заявіў на сходзе актывіст грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Віктар Гарбачоў:
(Гарбачоў: ) “Я ад Барысава, Жодзіна, Крупак, Беразіно заяўляю: гэты ўказ непрымальны. Рады рынкаў Беларусі “Пэрспэктывы”, “Судружнасьці”, іншых арганізацыяў ня згодныя з гэтым указам”.
Віктара Гарбачова падтрымала на канфэрэнцыі і актывістка грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” са Слуцку Сафія Міцяшова. Яна паведаміла, што выступае ад імя пяці соцень тамтэйшых гандляроў:
(Міцяшова: ) “Нас гэтая сыстэма ня задавальняе. Надрукаваны цяпер указ зьяўляецца згубным для рэгіёнаў. Два падаткі — гэта ж 110 эўра для рэгіёнаў, дзе заработная плата людзей складае 260—310 тысяч рублёў”.
Са спадарыняй Міцяшовай салідарны і лідэр прадпрымальнікаў Ліды Андрэй Юдэнка:
(Юдэнка: ) “Такі падатак для нашага гораду, дзе не працуюць ні фабрыкі, ні заводы, вельмі складана “пацягнуць”. У беларускіх рублях гэта дзесьці будзе 460 тысяч. Гэта вельмі многа. Яшчэ ня ўсе праблемы паднялі прадпрымальнікі, бо ёсьць таксама выплаты ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, ёсьць таксама праблема сэртыфікацыі. Толькі ў фонд сацыяльнай абароны трэба плаціць штомесяц каля 160 тысяч рублёў, а то й больш. Атрымліваецца падвойная нагрузка”.
Паводле ўдзельнікаў канфэрэнцыі, зьмест прадпрымальніцкага ўказу супярэчыць рэкамэндацыям, якія былі падрыхтаваныя ўдзельнікамі перамоўнага працэсу з уладамі. Вось што заявіў на гэты конт лідэр сьветлагорскіх прадпрымальнікаў Анатоль Зьмітровіч:
(Зьмітровіч: ) “Ніводзін старшыня грамадзкіх прадпрымальніцкіх аб’яднаньняў ня браў удзелу ні ў працы па падрыхтоўцы гэтага ўказу, ні ў яго абмеркаваньні. Я заяўляю гэта як сябра рабочай групы. Хто падпісваў указ і займаўся гэтымі напрацоўкамі, мы нават і ня ведаем”.
Паводле ўдзельнікаў канфэрэнцыі, рэалізацыя прэзыдэнцкага ўказу можа прывесьці да масавага банкруцтва прадстаўнікоў дробнага бізнэсу. Адказнасьць за гэта лідэры прадпрымальнікаў усклалі на ўлады.