КАБУЛ. У Аўганскай правінцы Кандагар экстрэмісты забілі начальніка аднаго з аддзяленьняў паліцыі. Паводле баевікоў, паліцыянт быў вінаваты ў забойстве некалькіх талібаў і таму быў пакараны “паводле выраку ісламскага суду”. Яго захапілі ў пятніцу разам з іншымі 12-цю аўганцамі, сярод якіх губэрнатар акругі. Іхны лёс, як кажуць экстрэмісты, таксама вырашыць суд.