Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібане завяршаюцца выбары


БЭЙРУТ. У Лібане завяршаюцца парлямэнцкія выбары. Апошні, чацьверты тур адбываецца на поўначы краіны. У выніку галасаваньня ў гэтым туры вырашыцца, ці атрымае антысірыйская апазыцыя на чале з сынам забітага ў лютым былога прэм’ера Рафіка Харыры – Саадам – большасьць у парлямэнце. Цяпер вырашаецца лёс апошніх 28 мандатаў са 128. Апазыцыя патрабуе яшчэ прынамсі 21 месца ў парлямэнце. Найбольш сур’ёзны канкурэнт апазыцыі – кааліцыя на чале з генэралам у адстаўцы Мішэлем Аўнам, якая ў трэцім туры атрымала рашучую перамогу ў хрысьціянскіх раёнах Лібану
XS
SM
MD
LG