Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню ў гісторыі Ірану адбудзецца другі тур выбараў


ТЭГЕРАН. На прэзыдэнцкіх выбарах ў Іране, паводле папярэдніх дадзеных, зь мінімальнай перавагай лідзіруе Акбар Хашэмі Рафсанджані, які раней ўжо быў прэзыдэнтам гэтай краіны. Рафсанджані атрымаў каля 21% галасоў. Разам зь ім у другі тур выйшаў мэр Тэгерану, кансэрватар Махмуд Ахмадзінеджад – яго падтрымалі каля 20% выбаршчыкаў. У Іране, упершыню ў гісторыі гэтай краіны адбудзецца другі тур выбараў, бо ніводзін з кандыдатаў не атрымаў 50% галасоў. Між тым прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што выбары ў Іране не адпавядаюць “базавым стандартам дэмакратыі”.
XS
SM
MD
LG