Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Economist": Беларусь – на мяжы з вар''яцтвам


Юры Дракахруст, Прага “На мяжы з вар''яцтвам" – у артыкуле з такой назвай уплывовы брытанскі часопіс "Economist" распавядае, пра ціск беларускіх уладаў на Саюз палякаў Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка – гаворыцца ў публікацыі, зрабіў палякаў новым аб’ектам сваёй неталератнасьці да ўнутранага іншадумства і зьнешняга ўплыву. У мінулым месяцы беларускія ўлады выдалілі польскага дыплямата і не прызнала дэмакратычна абранае кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі. На гэты тыдні ад імя гэтай арганізацыі быў выдадзены нумар газэты з ўхвалай дзеяньняў уладаў. Беларускае кіраўніцтва лічыць – піша "Economist", што празаходнія суседзі хочуць скінуць яго і разглядае польскую меншыню, як “пятую калёну”.

Часопіс адзначвае, што палякі не адзіныя, хто церпяць ад рэпрэсіяў – рэжым падаўляе расьцярушаную і неэфэктыўную апазыцыю, шмат лідэраў якой – у турме ці ў эміграцыі. Паводле "Economist" адзін з палітычных вязьняў Міхаіл Марыніч можа быць вызвалены ў наступным месяцы дзякуючы заходняму ціску.

Аднак у цэлым сытуацыя ў Беларусі – піша выданьне – робіцца палітычнай праблемай у Польшчы, дзе ў кастрычніку пройдуць прэзыдэнцкія выбары. Журналіст "Economist" адзначае, што некаторыя польскія палітыкі выступаюць за вядзеньне свабоднага радыёвяшчаньня на Беларусь з тэрыторыі краінаў-суседзяў.

Аднак дзяржаўны сакратар Украіны Аляксандар Зінчанка нядаўна заявіў у Лёндане, што Ўкраіна ня будзе браць удзелу ў гэтым праекце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG