Нягледзячы на абяцаньне спыніць галадоўку, дадзенае ўчора жонцы, Сяргей Скрабец пакуль не пачаў прымаць ежу. Не прыслухаўся ён і да парадаў адваката Міхаіла Хоміча:
(Хоміч: ) "Ён галадуе. А пра тое, што пачне піць сокі, дык ён гэта сказаў, каб супакоіць жонку".
(Карэспандэнт: ) "І што, ён так і не сказаў, калі скончыць галадаваць?"
(Хоміч: ) "Ён гаворыць – калі будуць годныя ўмовы для выхаду".
Малодшы брат Сяргея Скрабца – Аляксандар таксама лічыць, што брат паабяцаў спыніць галадоўку толькі дзеля таго, каб супакоіць жонку. Ён нагадаў, што некалькі дзён таму былы дэпутат называў пачаткам выхаду з галадоўкі 23 чэрвеня. Гэтую дату, дарэчы, узгадвае і жонка Сяргея Скрабца:
(Скрабец Аляксандра: ) "Я калі ўчора пайшла да яго на сустрэчу, ён сказаў: да 23-га. Пасьля я пачала яго пераконваць – бацька вельмі і вельмі просіць спыніць галадоўку, і мама, і я, таму што мы ўсе хвалюемся за ягонае здароўе. І ён кажа: ну, ладна, добра, добра...".
Адвакат Хоміч сёньня паведаміў таксама, што справу Сяргея Скрабца далей будзе весьці не Берасьцейская, а рэспубліканская пракуратура:
(Хоміч: ) "Разгледзелі пытаньне, і справа перадаецца ў рэспубліканскую пракуратуру".
(Карэспандэнт: ) "А ці вядома, чым гэта выклікана?"
(Хоміч: ) "Можна толькі загадвацца. Знайсьці нейкія важкія падставы, як мне падаецца, цяжка. Можа, таму, што справа складаная, а можа існуе й яшчэ нейкая прычына".
Нагадаем, што старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла таксама зьвярнулася да Сяргея Скрабца з просьбай спыніць галадоўку. Аналягічны зварот прыняла й кіраўніцтва Аб''яднанай грамадзянскай партыі.
Сьледзтва лічыць, што былы дэпутат падбухторваў жыхара горада Бяроза даць хабар 30 тысяч даляраў супрацоўнікам Берасьцейскіх пракуратуры і абласнога суду, каб тыя паспрыялі вынясеньню апраўдальнага прысуду жыхару вёскі Альшаны Пінскага раёну Грыбу. Пазьней той быў асуджаны на 24 гады пазбаўленьня волі за цяжкія злачынствы. У гэтай вёсцы жывуць родныя жонкі Сяргея Скрабца.
Сяргей Скрабец летам 2004 году ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмоўны адказ. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз з Вільні 200 тысячаў даляраў – нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.