КАБУЛ: Цягам апошніх некалькіх дзён у паўночным Афганістане ў выніку заліўных дажджоў загінулі не меней як 48 чалавек. Міністр сельскага разьвіцьця Ганіф Атмар паведаміў, што ў выніку паводкі зьнічаная вялікая колькасьць дамоў у правінцыях Бадахшан, Тахар, Сар-і-пул, Фар''яб, Ёзьян і Саманган. Ратаўнічыя службы паставілі пацярпелым харчы, аднак не хапае намётаў. У сакавіку ў выніку паводкі, выкліканай дажджамі і сьнегападамі, у Афганістане загінулі 200 чалавек.