Ці праўда, што сёлетняя падпісная кампанія адметная захадамі прымусовага характару?
Уладзімір Н. працуе ў адміністрацыі вялікага гандлёвага цэнтру на тэрыторыі Савецкага раёну Менска. Ён сьцьвярджае, што кіраўніцтва раёну давяло да прадпрымальнікаў загад адносна падпіскі на дзяржаўныя выданьні. Прычым, зараз прымушаюць выпісваць газэту ня толькі сябе, але і іншым асобам.
(Уладзімер: ) “Выклікаюць ў райвыканкам і кажуць: “Вы мусіце падпісацца на пэўную колькасьць выданьняў”. І сярод прадпрымальнікаў разьмеркаваць вэтэранаў, на імя якіх падпісаць. Вось далі, здаецца, 100 вэтэранаў і прадпрымальнікі за свой кошт мусяць на іх выпісаць газэты. І на фірмы тое самае – каб падпісаліся на “Налоговый вестник”, і гэтак далей”.
Паводле майго суразмоўцы, з кіраўнікамі фірмаў ў выканкаме размаўляюць без прад’яўленьня нейкіх пісьмовых загадаў. Але ўсім вядома, што ігнараваньне такіх рэкамэндацыяў можа скончыцца дадатковымі праверкамі падатковых ці іншых кантрольных органаў. Мой субяседнік папрасіў не называць ягонае прозьвішча.
А ці прымушаюць дзяржаўныя прадпрыемствы і ўстановы падпісвацца на пэўныя выданьні?
Паводле газэты “Народная воля”, разнарадка на падпіску існуе, у прыватнасьці, у Першамайскім раёне сталіцы. Там адпаведны цыркуляр нібыта распаўсюджаны за подпісам кіраўніка адміністрацыі Валерыя Скакуна. "Не дапусьціць ведамасную падпіску на недзяржаўныя выданьні", – цытуе газэта загад кіраўніка адміністрацыі.
Аднак начальнік аддзела ідэалёгіі Першамайскага раёну Менску Васіль Багачоў абвяргае зьвесткі пра прымусовую падпіску на дзяржаўныя выданьні. Паводле яго, не існуе і пэўных нормаў для ведамаснай падпіскі на “Минский куръер” і “Советскую Беларуссию”.
(Багачоў: ) “Няма ніякіх квотаў. Прапанавана прадпрыемствам, установам выпісаць газэты для сябе, для сваіх бібліятэк, інтэрнатаў. Для ўласнага карыстаньня. Але ніякіх нормаў у нас няма”.
Таксама Васіль Багачоў сказаў, што наўпрост нікому не забаранялася падпісвацца на недзяржаўныя выданьні, але ён не прадбачыць вялікай актыўнасьці у гэтай справе.
(Багачоў : ) “Вынікаў я пакуль ня бачыў. Ведаю, што падпісваюцца і на “Народную волю”, але ня думаю, што дзяржаўныя установы будуць прымаць ў гэтым актыўны ўдзел”.
Між тым, прэсавы сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Бабак сьцьвярджае, што цыркуляры ад раённых адміністрацыяў з квотай падпіскі на дзяржаўныя выданьні сталі нормай падпісной кампаніі 2005 году. Вольга Бабак спасылаецца на дадзеныя маніторынгу, які вядзецца ў гэтай арганізацыі.
(Бабак: ) "У гэтых паперах пералічваецца, як правіла, некалькі рэспубліканскіх выданьняў, амаль заўсёды “Советская Белоруссия”, часам у сьпіс трапляюць “Рэспубліка”, “Звязда” і мясцовыя выданьні, у залежнасьці ад таго, вэртыкаль якога раёну выпускае цыркуляр. Часам, як у Пінску, рэкамэндавана для каардынацыі працы з моладзьдзю выпісваць газэту “Знамя юности”".
Падпіска на другую палову 2005 году заканчваецца 24 чэрвеня. Паводле папярэдніх дадзеных, лідэрам па-ранейшаму – газэта адміністрацыі прэзыдэнта “Советская Белоруссия”. Кіраўніцтва газэты адмаўляецца камэнтаваць зьвесткі пра прымусовую падпіску на гэтае выданьне.