Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі пачынаецца саміт Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ Тут пачынаецца дзьвюхдзёны саміт Эўразьвязу. Галоўнымі тэмамі сустрэчы стануць вызначэньне парадку фармаваньня бюджэту Зьвязу і вырашэньне палітычнага крызісу, які ўзьнік пасьля рэфэрэндумаў у Францыі і Галяндыі. На іх быў адхілены праэкт Эўрапэйскай Канстытуцыі. Швэцкі прэмьер-міністар Горан Пэрсан выказаў пэсымізм наконт таго, што на сустрэчы будзе дасягнуты кампраміс адносна прынцыпаў фармаваньня супольнага бюджэту. Велікабрытанія адмаўляецца пайсьці насустрач астатнім 24 краінам і павялічыць свае ўнёскі у супольны бюджэт. Жан Клод Джункэр, прэмьер-міністар Люксэмбуру, які зараз старшынюе ў Эўразьвязе, прапанаваў на 9 ці 12 месяцаў замарозіць працэс ратыфікацыі Эўрапэйскай Канстытуцыі.
XS
SM
MD
LG