Ніна Скрабец 16 чэрвеня ўпершыню прыехала ў Берасьце на спатканьне з сынам Сяргеем, які ўжо другі месяц утрымліваецца ў мясцовым ізалятары і ўвесь гэты час трымае галадоўку.
Спадарыня Скрабец кажа, што сын пакуль не прыслухоўваецца да парадаў спыніць галадоўку. У такіх абставінах маці арыштаванага апазыцыйнага палітыка лічыць найлепшым выйсьцем адпусьціць ейнага сына з ізалятару пад падпіску пра нявыезд:
(Скрабец: ) “Я, напрыклад, лічу, што калі гэта па-чалавечы, яго б зараз адпусьцілі да дому. І дзяржаве гэта ня трэба — цяпер выводзіць яго з галадоўкі. Мы б яго вывелі з галадоўкі. Што ён такі злачынца страшэнны, што зьбяжыць альбо штосьці зробіць? Адпусьцілі б яго дахаты, мы б яго трошкі аздаравілі — і калі ласка, пасьля дапытвайце ў Менску, у Берасьці. Ён заўсёды прыедзе. Ён ніколі ні ад каго не хаваўся”.