Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку забітыя судьдзя, 6 паліцэйскіх і 5 амэрыканскіх салдатаў


БАГДАД Сёньня ў Багдадзе у выніку самазабойчага бомбавага нападу загінула 6 паліцэйскіх і 25 чалавек былі параненыя. Ірацкі судьдзя высокага рангу Салем Махмуд Аль-Хай Алі быў застрэлены сёньня у паўночным горадзе Масул. Яго машина была абстраляная, калі сёдьдзя ехаў на працу. Кіроўца тасама загінуў. Сёньня стала вядома пра сьмерць ад ранаў пяцёх амэрыканскіх марскіх пехацінцаў, якія падарваліся ўчора на міне каля гораду Рамадзі ў 115 кіламетрах ад Багдаду. Учора ў выніку нападаў у Іраку загінула прынамсі 40 чалавек.
XS
SM
MD
LG