Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальная справа супраць Гары Паганяйлы не закрытая


Алег Грузьдзіловіч, Менск У Менскай гарадзкой пракуратуры яшчэ на месяц працягнулі крымінальную справу супраць вядомага праваабаронцы, намесьніка старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйлы. Яго падазраюць у паклёпе на прэзыдэнта і іншых высокіх службовых асобаў.

Такія падазрэньні узьніклі пасьля інтэрвію Гары Паганяйлы швэдзкаму тэлебачаньню, у якім ён ня выключыў датычнасьці Аляксандра Лукашэнкі ды іншых высокіх чыноўнікаў да зьнікненьня палітычных апанэнтаў. Гэтую крымінальную справу пракуратура расьсьледуе зь лістапада 2004 году.

***

Сёньня ж, 16 чэрвеня, у Беларускім Хэльсынскім камітэце стала вядома, што падатковая інспэкцыя Маскоўскага раёну Менску чарговы раз абскардзіла судовае рашэньне, паводле якога праваабаронцы ня мусяць плаціць падаткі з міжнароднай грашовай дапамогі ТАСІS. Раней суды двойчы пацьвярджалі гэтае рашэньне, але чыноўнікі падатковай інспэкцыі зноў не пагадзіліся і зьвярнуліся са скаргай да генэральнага пракурора Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG