Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Цімашэнка: досьвед "памаранчавай" рэвалюцыі можна ўжыць і ў Беларусі


RFE/RL Прэм''ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка мяркуе, што ў выпадку патрэбы досьвед украінскай “аранжавай” рэвалюцыі могуць скарыстаць іншыя краіны, магчыма і Беларусь.

Пра гэта яна заявіла, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля свайго выступу на Парлямэнцкай асамблеі Заходнеэўрапейскага саюзу ў Парыжы. Цімашэнка падкрэсьліла, што “калегі зь беларускай апазыцыі ўважліва сачылі за падзеямі на Майдане, былі непасрэднымі удзельнікамі тых падзеяў, і наш досьвед быў выдатным. Яго можна вывучаць і калі ёсьць неабходнасьць – у некаторых краінах і ўжываць”.

Прыкладна тое самае Юлія Цімашэнка заяўляла і летась, адразу пасьля перамогі рэвалюцыі. Тады у інтэрвію Радыё Свабода яна сказала:

(Цімашэнка: ) “Хацелася б экспартаваць вам троху "памаранчавай" рэвалюцыі. Хочацца, каб вашую апазыцыю натхнілі нашыя перамогі і наш досьвед. У нас былі цудоўныя стасункі пасьля грузінскай рэвалюцыі між Грузіяй і Ўкраінай. Наступная эстафэта – між Украінай і Беларусьсю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG