Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ крытыкуе Іран


ВЕНА. Пераабраны напярэдадні на пасаду кіраўніка Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі, ці скарочана МАГАТЭ, Махамэд эль-Барадэй заявіў, што Іран не прадставіў дастатковай інфармацыі аб тым, наколькі блізка гэтая краіна знаходзіцца да магчымасьці пачаць узбагачэньне ўрану. Эль-Барадэй сказаў сёньня, што Іран прадставіў некаторыя дадатковыя дакумэнты, але іх недастаткова каб атрымаць адказы “на некалькі пытаньняў, якія ўсё яшчэ застаюцца”. Узбагачаны ўран можа быць выкарыстаны для стварэньня ядзернай зброі. Кіраўнік МАГАТЭ заклікаў Іран дазволіць экспэртам гэтай арганізацыі наведаць базу Парчын, дзе экспэрты ўжо аднойчы былі, але потым ім не дазволілі правесьці там дадатковы кантроль.
XS
SM
MD
LG