Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране шукаюць спраўцаў сэрыі выбухаў


ТЭГЕРАН. У Іране ідуць маштабныя пошукі арганізатараў сэрыі выбухаў, якія адбыліся напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, заплянаваных на 17 чэрвеня. У выніку 4 выбухаў ў горадзе Ахваз загінулі 7 чалавек, а 40 былі параненыя. У Тэгеране ад выбуху загінулі два чалавекі. Некалькі асобаў, якія падазраюцца ў арганізацыі замахаў, ўжо затрыманыя.
XS
SM
MD
LG