За апошнія пяць гадоў таваразварот між Беларусьсю і Кітаем вырас больш чым удвая. Летась, паводле зьвестак МЗС Беларусі, ён складаў 460 мільёнаў даляраў. Гэта каля 1% аб’ёму зьнешняга гандлю Беларусі, доля Кітаю ў якім значна меншая, чым, напрыклад, Нідэрляндаў, Літвы, Латвіі. Менскі эканаміст Леанід Заіка мяркуе, што, нягледзячы на свой велізарны патэнцыял, Кітай пакуль ня мае асаблівай важнасьці для беларускай эканомікі:
(Заіка: ) “Паводле паказьнікаў нашага экспарту, Кітай — гэта амаль нішто. Ён не адпавядае таму, як разьвіваюцца пастаўкі беларускіх тавараў у краіны Эўразьвязу”.
Паводле Леаніда Заікі, пэўныя праблемы для беларускай эканомікі складае шэры імпарт з Кітаю праз Расею ды іншыя дзяржавы. На думку спадара Заікі, у аснове добрых дачыненьняў Менску і Пэкіну ляжаць не эканамічныя, а палітычныя і дактрынальныя матывы.
(Заіка: ) “Гэта цалкам натуральна. Кітай — нэасацыялістычная краіна, і Беларусь — нэасацыялістычная краіна. Гэта як два браты, два сацыялістычныя клоны — усходні і заходні, карла і волат... Кітай зьвяртае такую ўвагу на Беларусь, таму што і Беларусь з чырвонымі сьцягамі”.
Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся сёньня з сакратаром ЦК Кампартыі Кітаю Хэ Юнам, заявіў, што сяброўства Беларусі і Кітаю “як ніколі моцнае і мае няўхільную дынаміку да разьвіцьця”.
(Лукашэнка: ) “Вялікі дзякуй вам за тую калясальную падтрымку, якую вы надаяце нам на міжнароднай арэне, мы гэта цэнім і разумеем, што мы вельмі абавязаныя вашай дзяржаве за гэтую калясальную падтрымку”.
КНР стала падтрымлівала Беларусь падчас галасаваньняў у ААН па праблеме правоў чалавека. Хэ Юн і сёньня ўхваліў курс беларускага кіраўніцтва ды пацьвердзіў запрашэньне для А.Лукашэнкі наведаць зь візытам Пэкін.
Зь візытам у Пэкіне бываў і першы сакратар ЦК Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін. Першы і апошні раз гэта адбылося ў 1994 годзе. Пасьля 1996 году сувязі КПК і ПКБ абарваліся, — кажа спадар Калякін:
(Калякін: ) “У кітайскай кампартыі ёсьць такі ж прынцып, як у расейскага МЗС: яны не падтрымліваюць сувязяў з апазыцыйнымі ўладам партыямі. Кітай заўсёды працуе ў выгадных для сябе кірунках, перш за ўсё ў эканамічнай галіне. І разам з тым ён разглядае Беларусь у сваім геапалітычным супрацьстаяньні са Злучанымі Штатамі”.
Сяргей Калякін мяркуе, што ня варта перабольшваюць маштабаў сяброўства А.Лукашэнкі і Пэкіну, бо падтрымка Кітаем афіцыйнага Менску на міжнароднай арэне можа мець прагматычны і нават каньюнктурны характар.