Сёлетні юбілейны, 50-ты міжнародны музычны конкурс «Эўрабачаньне – 2005», які завяршыўся 21 траўня ў Кіеве, не прынёс для Беларусі жаданых вынікаў. Нягледзячы на шырока разрэклямаванае беларускімі СМІ выступленьне Анжэлікі Агурбаш, якая прэзэнтавала перад Эўропаю сучаснае беларускае музычнае мастацтва, беларуская сьпявачка нават не выйшла ў фінал.
Тым ня менш конкурс стаў адметным для Беларусі тым, што і Расею там прадстаўляла таксама беларуска – Натальля Падольская.
Замежнай беларускаю Натальля Падольская стала ў 2002 годзе, калі паступіла на вучобу на вакальнае аддзяленьне Маскоўскага інстытуту сучаснага мастацтва і пераехала на жыхарства ў Расею. Натальля нарадзілася ў 1982 годзе ў Магілёве. Сьпевамі захаплялася з маленства.
(Падольская: ) "Я сьпяваю зь дзяцінства, з 9 гадоў і заўсёды хацела быць сьпявачкаю".
Наташа вучылася ў музычнай школе і скончыла яе па клясу фартэпіяна. У дзевяць гадоў пачала сьпяваць ў музычным калектыве “Студыя W” Магілёўскага ліцэю музыкі і харэаграфіі, у складзе гэтага калектыву стала ляўрэатам конкурсу “Зорная ростань”, фэстывалю “Магутны Божа”.
Але напачатку Наташа выбрала менш рамантычную прафэсію. Захацела пайсьці па сьлядох бацькі, прафэсійнага юрыста, і паступіла вучыцца на юрыдычны факультэт Беларускага інстытуту правазнаўства, які потым скончыла з чырвоным дыплёмам.
Аднак музыкай займацца ня кінула, у 1999 годзе Натальля ўзяла ўдзел у конкурсе “Залаты шлягер” і заняла першае мейсца. У 2002 годзе яна выступіла на конкурсе маладых выканаўцаў на "Славянскім базары" і атрымала там адну зь першых прэмій.
Восеньню таго ж году на фэстывалі ў Празе – Universetalent Prague 2002 Натальля Падольская была ўганараваная адразу ў дзьвюх намінацыях – “Лепшая песьня “ і “Лепшы выканаўца”.
У Празе на маладую сьпявачку зьвярнуў увагу вядомы амэрыканскі кампазітар і пардусар Майкл Джэй (уладальнік прэміі Grammy), які разам з брытанцам Раянам Лобшэрам адмыслова для Натальлі напісаў песьню “Unstoppable” і беларускай вакалістцы прапанавалі выступіць з гэтай песьняю на “Эўрабачаньні-2004” ад Вялікай Брытаніі.
Натальля не пагадзілася з гэтай ўмоваю і настойвала на тым, каб выступаць на конкурсе ад імя сваёй краіны. Аднак, як вядома, на конкурс ад Беларусі паехаў тады дуэт Аляксандры і Канстанціна.
Натальля хацела прадстаўляць Радзіму і на сёлетнім конкурсе, але і гэтым разам не атрымалася.
(Падольская: ) "Справа ў тым, што калі ішоў адборачны тур у Беларусі, я ў гэты час знаходзілася ў Расеі, прымала удзел у праекце 1 каналу расейскага тэлебачаньня "Фабрыка зорак". Калі гэта праца скончылася, мы прапанавалі міністру культуры маю кандыдатуру на удзел ў “Эўрабачаньні”. На той час адборачны тур ужо быў скончаны, выбралі Анжэліку Агурбаш, па гэтай прычыне нам адмовілі. Тады нам нічога не засталося рабіць, як падаць заяўку на ўдзел у конкурсе ад Расеі і прайшліУ.
За права прадстаўляць Расею на «Эўрабачаньні» змагаліся 30 папулярных выканаўцаў, але перамагла Натальля Падольская. Расейская публіка ўжо пасьпела ацаніць талент беларускай сьпявачкі. Натальля стала там вядомаю як удзельніца і фіналістка папулярнага тэлевізійнага праекта “Фабрыка зорак”.
На конкурсе Эўрабачаньня ў Кіеве Натальля Падольская выступіла з песьняю пад назваю “Не рабіце адзін аднаму балюча” (Nobody Hurt No One), якая была адмыслова напісаная для яе кампазытарам Віктарам Дробышам на словы амэрыканкі Мэры-Сьюзэн Эпплгейт і фіна Джэй Пі Чэйза.
Як вядома, Натальля Падольская заняла на конкурсе Эўрабачаньня толькі 15 месца і, зразумела, не задаволеная гэтым вынікам.
(Падольская: ) "Мы, вядома, не задаволеныя вынікам. Для нас гэта было нечакана".
Чаму так, мяркуеце, адбылося?
(Падольская: ) "Цяжка сказаць. Нешта, магчыма, зрабілі ня так. Але ўвогуле, шчыра кажучы, у мяне такое пачуцьцё, што конкурс Эўрабачаньня ператварыўся ў спаборніцтва паміж балканскімі краінамі і скандынаўскімі. Хаця я і не хацела б казаць тут пра палітычныя ўплывы, але гэтым разам было так відавочна, што цяжка было не заўважыць.
Мне вельмі шкада, што Беларусь не прайшла ў фінал у гэтым годзе".
У чым сакрэт посьпеху пераможцы конкурсу грачанкі Алены Папарызу, Вам спадабалася ейнае выступленьне?
(Падольская: ) "У яе было яркае, моцнае выступленьне, добра падрыхтаванае. У Алены Папарызу быў шырокі промоўшн-тур, яна аб''ехала ці не ўсе краіны– удзельніцы конкурсу".
Вы зь ёю асабіста знаёмая?
(Падольская: ) "Так, мы пазнаёміліся".
Натальля, тым не менш, варта ўсё ж павінашаваць Вас з удзелам у гэтым прэстыжным конкурсе, што само па сабе для маладога выканаўцы азначае новую ступеньку ў прафэсійнай кар’еры. Вы былі сярод эўрапейскіх зорак і кожны з удзельнікаў быў па-свойму адметны, як і Вашае выступленьне таксама. Пасьля вяртаньня Вы ўжо атрымалі нейкія прапановы адносна Вашай будучай кар''еры?
(Падольская: ) "Прапановы зьбірае мой прадусар – Віктар Дробыш, ужо ёсьць прапановы, яны былі і да “Эўрабачаньня”. Мы іх разглядаем зараз".
Будзеце далей працаваць у Расеі?
(Падольская: ) "У Расеі, але мы хочам рабіць англамоўны альбом на Эўропу".
Гэта азначае, што Вы ўжо рыхтуецеся прыняць удзел у наступным конкурсе “Эўрабачаньня” праз год?
(Падольская: ) "Конкурс? Я ня буду прымаць у ім удзел, канечне, не. Колькі можна выступаць ў адным і тым жа конкурсе? Хопіць. Навошта конкурсы? Мне проста хочацца займацца сьпевамі, кар''ераю, кліпамі, гастролямі, навошта мне конкурсы, нешта некаму даказваць?"
Натальля, беларуская музыка, песьня прысутнічае ў Вашай творчасьці?
(Падольская: ) "Канечне, прысутнічае, Беларусь – гэта мая Радзіма, гэта частка мяне, і я з радасьцю буду туды прыяжджаць заўсёды, калі толькі запросяць. 1 чэрвеня мы запрошаныя на прыём да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі".
Як лічыце, Вы маглі б пасьпяхова рэалізавацца ў Беларусі?
(Падольская: ) "На жаль, у нас не разьвіты рынак шоў-бізнэсу, няма зорак, ёсьць эстрада, за гэта ня хочуць плаціць дастатковых грошай. Няма і тэрыторыі, на якой гэта можна разьвіваць. Гэта праблема ўсіх невялікіх краінаў, ня толькі Беларусі, тое ж самае ёсьць ў Малдове, у Літве, я была ў пром-туры ў гэтых краінах і адчула, што там амаль тая ж сытуацыя, як ў Беларусі, з шоу-бізнэсам.
Але я спадзяюся, што гэта зьменіцца. Ужо пачынае мяняцца, зьяўляюцца новыя імёны, такія як Сапацькоў Максім, Пётра Ялфімаў, Алехна, Яна Ліпніцкая, якія павінны быць папулярнымі, гэта нашае пакаленьне, але ім не даюць магчымасьці для разьвіцьця і яны ад''яжджаюць, а трэба было б дапамагаць".
Такая сытуацыя ў Беларусі магчыма і таму, што гэты кірунак у культуры краіны яшчэ не пасьпеў сфармавацца?
(Падольская: ) "Вось сапраўды, я спадзяюся, што зь цягам часу ён сфармуецца і зьявіцца сапраўды рэальны шоў-бізнэс, калі выканаўцы будуць сьпяваць ня толькі дзеля свайго задавальненьня, але і будуць атрымліваць за гэта грошы, каб жыць. Гэта праца – нехта пячэ хлеб, нехта вучыць дзяцей, а нехта сьпявае. Гэта цяжкая праца, часам да страты прытомнасьці".
Вы на Радзіме выступаеце з канцэртамі?
(Падольская: ) "Так, у мяне ўжо было некалькі сольных канцэртаў у клюбах і на пляцоўках у Менску, Наваполацку, Магілёве. Я на "Славянскі базар" ежджу і ў гэтым годзе паеду. Увогуле, вельмі хочацца ў Беларусь, да маці ў Магілёў".
Ваш прадусар Віктар Дробыш, у яго беларускае прозьвішча, ці ня мае і ён беларускія карані?
(Падольская: ) "Так, у яго ёсьць беларускія карані, у яго, здаецца, бацька быў беларус".
У расейскім музычным шоў-бізнэсе ёсьць беларусы, я маю на ўвазе з маладзейшага пакаленьня, вашых аднагодкаў?
(Падольская: ) "Так, канечне, вельмі шмат беларусаў. Сяргей Мандрык – харэограф, зь Віцебска. Вельмі шмат, я нават часам кажу – беларуская мафія ў Маскве".
Вы цяпер пастаянна жывяце ў Маскве?
(Падольская: ) "Так".
Вы яшчэ не грамадзянка Расеі?
(Падольская: ) "Я грамадзянка Беларусі".
Не зьбіраецеся мяняць на расейскае?
(Падольская: ) "Не, але калі выйду замуж за масквіча, то памяняю".
Які маеце бліжэйшыя творчыя пляны?
(Падольская: ) "Гастролі, зараз я адлятаю ў Краснадар, потым у Баку, будуць яшчэ гастрольныя выступленьні, але ўвогуле будзем працаваць над другім альбомам гэтым летам, у яго яшчэ няма назвы".