У вёсцы Ланькава зачынілі базавую школу. Настаўнікі цяпер разьбіраюць рэчы і мэблю. Маёмасьць перадаецца ў іншыя школы — нават агароджу здымаюць, застануцца толькі сам будынак, футбольная брама і помнік партызану, які даглядалі ланькаўскія вучні. Прычыны, зь якіх зачынілі базавую школу, загадчык раённай управы адукацыі Мікалай Пашкоўскі тлумачыць проста:
(Пашкоўскі: ) “Малая колькасьць дзяцей. Тым больш, што побач ёсьць школы, якія незапоўненыя, а ў нас ёсьць аўтобус — няма праблемаў вазіць”.
Колькасьць вучняў у вёсках скарачаецца, і за апошнія дзесяць гадоў у Бялыніцкім раёне зачынена дзевяць пачатковых школаў і дзьве базавыя. Гэта разам з той, якая ў вёсцы Ланькава, і дзе павінна было вучыцца сорак дзяцей.
(Спадарыня: ) “Пэрспэктывы няма, у нас не нараджаюць. Мы даем зьвесткі менавіта на пяцігодку, і ў нас 35 детей будзе. Канечне, утрымліваць штат, самі зразумейце — гэта ж грошы, фінансы”.
Ад закрыцьця школы ўправа адукацыі атрымае эканомію, а вучні, сьцьвярджаюць чыноўнікі, — больш якаснае навучаньне ў буйных школах, дзе больш спэцыялістаў. Вырашана, што дзеці будуць езьдзіць за дзевяць кілямэтраў у суседнюю школу, настаўнікаў абяцаюць працаўладкаваць у жніўні.
Бацькі школьнікаў супраць закрыцьця школы.
(Спадарыня: ) “Чаму супраць? Таму што ў мяне трое дзетак у школу ходзяць, а цяпер будуць вазіць чорт ведае куды. Канечне, усе маці супраць таго, каб школу зачынілі. Але што мы? Мы ж ня ўкажам. Хадзілі на сход, хацелі, каб школа ў нас тут засталася. Але вырашылі — маўляў, зачынім і ўсё!”
Асабліва незадаволеныя закрыцьцём школы бацькі малодшых школьнікаў. Яны занепакоеныя тым, што малыя дзеці будуць штодня далёка езьдзіць.
(Спадарыня: ) “У свой час мы таксама хадзілі. Але малодшыя клясы ўсё роўна былі ў вёсцы. Пасьля вайны малодшыя рабілі ў вёсцы, а цяпер да чаго мы ідзем? Канечне, у пятую клясу мы ўжо хадзілі за тры кілямэтры. Аднак гэты было ў 1960-я гады, а не ў 2005-м”.
Управа адукацыі абяцае вазіць дзяцей на аўтобусе. Але ня ўсе давяраюць абяцаньням: у іншых вёсках, дзе зачынілі школы раней, ведаюць, што аўтобусы часам ламаюцца, калі-нікалі не хапае паліва, і даводзіцца альбо хадзіць пешшу, альбо прапускаць заняткі.
(Спадарыня: ) “Дурдом, дый усё. Усё ў нас ёсьць: і клюб, і ўсё… Усё на сьвеце ў нас, а школу зачынілі. У школу трэба езьдзіць, дзяцей вазіць”.
(Іншая спадарыня: ) “Вось будуюць домікі, у нас ужо пяць пабудавалі. А школу зачынілі. Да чаго ўсё гэта? Ня ведаю, будучыні не відаць”.
Будынак Ланькаўскай школы перададуць калгасу. Гавораць, што яго проста зачыняць, як гэта было з былымі школьнымі будынкамі ў іншых вёсках, бо яны нікому не патрэбныя.