Першыя чатыры выбухі адбыліся на працягу дзьвюх гадзінаў раніцай ў нядзелю ў Ахвазе – сталіцы правінцыі Хузэстан. Дзьве бомбы былі схаваныя ў прыбіральнях урадавых установаў, адна – каля рэзыдэнцыі губэрнатара правінцыі, другая – у доме супрацоўніка дзяржаўнага тэлебачаньня.
Празь некалькі гадзінаў два выбухі адбыліся ў сталіцы – у Тэгеране. Паведамляецца, што ў Тэгеране былі абясшкоджаныя яшчэ некалькі выбуховых прыстасаваньняў.
Пакуль невядома, хто адказны за гэтыя выбухі. Прадстаўнік Вышэйшай нацыянальнай Рады бясьпекі Ірану Ага Махамадзі ўсклаў адказнасьць за выбухі на базаваную ў Іраку групоўку “Народныя муджахеды” і рэшткі партыі Баас Садама Хусэйна. Ён таксама дадаў, што за нападамі стаяць Злучаныя Штаты, а магчыма і Вялікая Брытанія.
Варта адзначыць, што “Народныя муджахеды” адмаўляюць сваю датычнасьць да выбухаў, затое адказнасьць узялі на сябе нават некалькі арганізацыяў, дагэтуль абсалютна невядомых.
Раней у Іране не было тэрарыстычных актаў. Тэгеран падтрымліваў шэраг экстрэмісцкіх арганізацыяў за мяжой, але вось цяпер тэрор прыйшоў і на іранскую зямлю.
Гледзячы па ўсім, адно зь месцаў выбухаў было невыпадковым. Хузэстан – правінцыя на мяжы з Іракам, населеная пераважна арабамі. У яе сталіцы Ахвазу ў красавіку адбыліся моцныя забурэньні. Прычынай канфліку сталася чутка, што нібыта ўлады хочуць завезьці ў правінцыю пэрсыдзкае насельніцтва, каб зьмяніць этнічны склад Хузэстану. Тады падчас забурэньняў былі забітыя пяць чалавек і прынамсі 200 арыштаваныя.
Гаворыць Алі-Рэза Нурызадэх, дырэктар лёнданскага цэнтру ірана-арабскіх дасьледаваньняў:
(Нурызадэх: ) "Былі прагнозы, што напярэдадні выбараў групы, раззлаваныя дзеяньнямі іранскага рэжыму ў Ахвазе, учыняць такія дзеяньні, каб нагадаць пра сябе і паказаць, што забойствы некалькіх арабаў і арышты соцень ня будуць дараваныя. Я мяркую, што гэтыя падзеі зьвязаныя паміж сабой".
Невыпадковым быў і час, калі грымнулі выбухі ў Ахвазе і Тэгеране – у пятніцу адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Канкурэнцыя паміж кандыдатамі вельмі жорсткая. Фаварытам гонкі лічыцца Акбар Хашэмі Рафсаджані, які ўжо быў кіраўніком дзяржавы ў 1989-1997 гадох. Паводле іранскіх законаў адна асоба ня можа займаць прэзыдэнцкую пасаду больш, чым два тэрміны, але маецца на ўвазе ня больш двух тэрмінаў запар.
Адзін з канкурэнтаў Рафсаджані – былы шэф іранскай паліцыі Махамад Бакір Калібаф. Некаторыя назіральнікі не выключаюць, што мэтай выбухаў было пасеяць страх, узмацніць прагу моцнай рукі і тым самым падвысіць шанцы прадстаўніка спэцслужбаў Калібафа. Але адмысловец Нурызадэх сумняецца, што хтосьці з прадстаўнікоў ўлады мог быць датычным да тэрактаў.
(Нурызадэх : ) "Наўрад ці маюць падставы падазрэньні, што да выбухаў датычныя нейкія ўладныя структуры, каб стварыць атмасфэру страху ў краіне напярэдадні выбараў. Некаторыя прадстаўнікі службаў бясьпекі маглі б зрабіць такое, але яны наўрад ці даводзілі справу да чалавечых ахвяраў".
Дзейны прэзыдэнт Ірану Мухамед Хатамі сёньня загадаў службам бясьпекі прыкласьці ўсе намаганьні, каб знайсьці вінаватых у выбухах.