Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль: мірныя перамовы з палестынцамі могуць не адбыцца


ТЭЛЬ-АВІЎ. Ізраіль заявіў, што адмова палестынскага кіраўніцтва раззброіць экстрэмісцкія групоўкі можа сарваць аднаўленьне мірных перамоваў. Віцэ-прэм’ер Ізраілю Эхуд Альмэрт заявіў сёньня, што ізраільская армія будзе працягваць змагацца з палестынскімі баевікамі, калі ўлады аўтаноміі ня зробяць гэта самастойна. Альмэрт выступіў з гэтай заявай у адказ на заяву палестынскага міністра замежных справаў Насэра аль-Кідвы, які сказаў, што кіраўніцтва аўтаноміі ня будзе раззбройваць палестынскіх ваяўнікоў да таго часу, пакуль не скончыцца ізраільская акупацыя.
XS
SM
MD
LG