Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці этап выбараў у Лібане


БЭЙРУТ. У цэнтральных і ўсходніх раёнах Лібану абіраюць сёньня дэпутатаў парлямэнту. Гэта трэці этап усеагульных выбараў. Адзін зь лідэраў антысірыйскай апазыцыі Мішэль Аун заклікаў выбаршчыкаў выказацца за незалежны Лібан. Сёньняшяе галасаваньне можа быць вырашальным, бо ў часе першых двух этапаў ў Бэйруце і на поўдні краіны, праціўнікі і прыхільнікі прасірыйскай групоўкі “Хэзбалах” атрымалі прыкладна аднолькавую колькасьць дэпутацкіх мандатаў. Увесну сірыйскія войскі, якія знаходзіліся ў Лібане амаль 30 гадоў, выйшлі зь лібанскай тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG