АШГАБАД. Былы віцэ-прэм’ер Туркмэніі Элі Гурбанмурадаў абвінавачваецца ў шпіянажы. Пра гэта паведаміў у часе паседжаньня ўраду міністар нацыянальнай бясьпекі Туркмэніі, не ўдакладніўшы пры гэтым, на чыю карысьць меў шпіёніць былы віцэ-прэм’ер. Гурбанмурадаў доўгі час кіраваў газавай і нафтавай прамысловасьцю Туркмэніі. У траўня яго арыштавалі, абвінаваціўшы на пачатку ў карупцыі і злоўжываньні службовай пасадай.