Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар С.Мартынаў: візы ўвялі для таго, каб не было "экспарту рэвалюцый і псэўдарэвалюцый"


Міхал Стэльмак, Менск Выступаючы сёньня ў вечаровай праграме тэлеканала БТ міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў паведаміў, што рашэньне парлямэнту Грузіі ў адказ рэкамэндаваць забарону на ўезд Аляксандра Лукашэнкі было прадказальным. Паводле яго, такое рашэньне і такі курс Грузіі быў вызначаныя "ў іншых сталіцах".

Паводле Мартынава грузінскі парлямэнт кіраваўся неправеранай і юрыдычна недакладнай інфармацыяй. Беларускі міністар заявіў, што прэзыдэнт Беларусі нібыта ня прымаў рашэньня пра ўвядзеньне візавага рэжыму з Грузіяй. Таму, паводле словаў Мартынава, сёньняшнія дзеяньні грузінскага парлямэнту – гэта “бура ў пустым стакане”.

Як вынікае з тлумачэньня беларускага міністра, Аляксандр Лукашэнка даў МЗС і праваахоўным органам Беларусі дазвол разгледзець візавыя дачыненьні з Грузіяй і ў выпадку неабходнасьці прыняць захады, якія б абаранялі нацыянальную бясьпеку і захоўвалі сацыяльную стабільнасьць у грамадзтве. У сваю чаргу такая каманда была выкліканая, паводле спадара Мартынава, заявамі грузінскага парлямэнту і прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі пра накіраваньне ў Беларусь, як іх назваў беларускі міністар, “баявікоў-рэвалюцыянераў”. Падсумоўваючы свой выступ, Сяргей Мартынаў сказаў:

(Мартынаў: ) “Мы ня супраць свабоды зносін паміж грузінскім і беларускім народамі. Мы ня супраць паездак простых грузінаў і ня простых грузінаў, бізнэсоўцаў ды любых катэгорый асобаў грузінскай нацыянальнасьці ў Беларусь і беларусаў у Грузію. Мы толькі за гэта. З чым мы ня можам пагадзіцца і ня пагодзімся – гэта з намаганьнямі па гвалтоўным экспарце да нас нейкіх рэвалюцый альбо псэўдарэвалюцый”.

Іншыя паведамленьні па тэме: • Грузія магчыма забароніць уезд Аляксандру Лукашэнку • Ніно Бурджанадзэ: "Вельмі хутка беларуская дзяржава будзе будавацца на дэмакратычных каштоўнасьцях" • Габашвілі: "Цяпер будуць праблемы. Нават рэшткі нармальных адносінаў Лукашэнка вырашыў перакрэсьліць" • Беларускія палітыкі камэнтуюць увядзеньне візавага рэжыму з Грузіяй • Амбасадар Блахін ня ведае фактаў звароту Расеі да Беларусі з просьбай увесьці візы з Грузіяй • Беларусь увяла візавы рэжым для грамадзян Грузіі, бо гэтага захацела Расея?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG