Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: забіты дэпутат парлямэнту


БІШКЕК. У кіргіскай сталіцы сёньня ўдзень быў забіты дэпутат парлямэнту, старшыня асацыяцыі прадпрымальнікаў Кіргізстану Жыргалбэк Сурабалдзіеў. У дэпутата некалькі разоў стрэлілі, калі ён выходзіў з офісу. Праваахоўчыя органы краіны не выключаюць, што забойства магло быць заказны характар.

Паведамляецца, што Сурабалдзіеў меў сувязі з крымінальнымі групоўкамі. Дэпутат быў таксама адным з арганізатараў сакавіцкай праўрадавай дэманстрацыі, удзельнікі якой выступілі супраць тых, хто заклікаў да адстаўкі тагачаснага прэзыдэнта краіны Аскара Акаева.
XS
SM
MD
LG