Спадар Габашвілі ня бачыць нічога дзіўнага ў тым, што Беларусь паўтарае дзеяньні Расеі.
Але ён лічыць прыдумкай тое, што, быццам, нейкія крымінальныя элемэнты рухаюцца празь Беларусь у Расею. Паводле кіраўніка камісіі ў справе міжнародных стасункаў парлямэнта Грузіі, у Беларусі жыве няшмат грузінаў, а ў Грузіі – нямнога беларусаў, праблемаў людзі адзін другому не стваралі, ды і стасункі паміж краінамі нельга назваць інтэнсіўнымі.
(Габашвілі: ) "Наадварот, гэта цяпер будуць праблемы. Нават рэшткі нармальных адносінаў Лукашэнка вырашыў перакрэсьліць. Гэта яшчэ раз сьведчыць, што Лукашэнка кіруецца не дзяржаўнымі інтарэсамі, а ўласнымі. Гэта тыповае рашэньне для аўтарытарнага рэжыму і аўтарытарнага кіраўніка, які лічыць, што ёсьць нейкая небясьпека каляровых рэвалюцый з Грузіі, ад грузінскіх палітыкаў, ад людзей, якія могуць перамяшчацца і сказаць праўду, якую ўлады Беларусі хаваюць ад уласнага насельніцтва. Боязь гэтага і прымусіла Лукашэнку зрабіць такі крок. Нічога ня зробіш. Да таго ж, ён выказваўся як вялікі прыхільнік СНД, але ён тут пайшоў наперад і, напэўна, хутка разваліць гэтую арганізацыю".
(Карэспандэнт: ) "Якія меры ў адказ могуць быць з боку Грузіі?"
(Габашвілі: ) "Мы паглядзім статыстыку, колькі людзей рухаецца празь мяжу. У нас цяпер няма вялікіх праблемаў зь візамі. У нас вельмі лібэральная візавая палітыка. Мы ўвялі бязьвізавы рэжым для Эўразьвязу, ЗША, Нарвэгіі, Швайцарыі, Японіі, для высокаразьвітых краінаў, бо мы зацікаўленыя ў прытоку інвэстараў. Гэта нашмат цікавей, чым тыя невялікія грошы, якія даюць гэтыя візы. Я думаю, адносна Беларусі нам нічога не трэба мяняць. Калі ласка, няхай у Лукашэнкі будуць візы. Дзеяньні кіраўніцтва Беларусі не заслугоўваюць нават сур''ёзнага адказу. Гэта нават будзе добра, калі ў аднабаковым парадку будзе парушэньне ўсіх пагадненьняў адным чалавекам, няхай будзе".
Спадар Габашвілі адзначыў, стаўленьне Грузіі да беларускага народу і да цяперашняга рэжыму не памяняецца. А што да візаў з боку Беларусі, то ў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, наогул, незвычайная візавая сыстэма і рэжым жыцьця:
(Габашвілі: ) "Лукашэнку не даюць візы ў Эўразьвяз і ў ЗША. Цяпер ён вінаваціць Грузію, нехта нешта скажа, а ён не дае візу. Потым, можа, загадае пісаць слова "Грузія" з маленькай літары альбо прапусьціць дзьве літары ў прозьвішчы Саакашвілі. Гэта ўсе залежыць ад яго. Гэта аўтарытарны рэжым і аўтарытарнаму рэжыму няма ніякіх шанцаў выратавацца і пазьбегнуць дэмакратыі. Дэмакратыя ўсё роўна дагоніць. Мне проста сьмешна ад гэтых дзеяньняў беларускага кіраўніцтва. Ня трэба надаваць вялікай ўвагі такім маргінальным рашэньням. Мы шчыра любім Беларусь. І наўрад ці Лукашэнку ўдасца сапсаваць дружбу двух народаў – лукашэнкі прыходзяць і зыходзяць, такіх мы ўжо бачылі ў гісторыі. Яны сыдуць і візаў ня будзе. Шкада, што дзеля ўласных інтарэсаў Лукашэнка выкарыстоўвае людзей."
Гл. таксама Беларусь увяла візавы рэжым для грамадзян Грузіі, бо гэтага захацела Расея? Беларускія палітыкі камэнтуюць увядзеньне візавага рэжыму з Грузіяй