МАСКВА: Былы кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКАС і ягоны партнэр Платон Лебудзеў абскардзілі вынесены ім на мінулым месяцы прысуд. Пасьля амаль гадавога сьледзтва 31 траўня яны былі асуджаныя да 9 гадоў турэмнага зьняволеньня за ўхіленьне ад выплаты падаткаў. Адвакаты Генрых Падва і Елена Ліпцэр падалі скаргу ў гарадзкі суд Масквы. Яны лічаць прысуд вынесены іхным кліентам неабгрунтаваным і заклікалі адмяніць яго. На думку прыхільнікаў Хадаркоўскага – суд над ім быў палітычна матываваны і зьяўляецца адказам Крамля на ягоныя палітычныя амбіцыі.