Андрэй Клімаў і на сьледзтве і на судзе адмовіўся ад паслугаў адваката. Тацьцяна Леановіч не чакала, што суд дазволіць ёй абараняць свайго мужа. Яна казала, што рада магчымасьці бачыцца з мужам і дапамагаць яму.
Але, насамрэч суд забараняе Тацьцяне размаўляць са сваім мужам. Яна не мае магчымасьці, як таго патрабуе крымінальна-працэсуальны кодэкс, сустрэцца са сваім падабаронным сам-насам і выпрацаваць канцэпцыю абароны. Больш за тое, Тацьцяна плянавала ўчора наведаць свайго мужа ў сьледчым ізалятары. Калі яна туды прыйшла, то ёй адмовілі, спаслаўшыся на службовую інструкцыю, якая забараняе сваякам наведваць сваіх падабаронных.
Тая ліцэнзія, якую Тацьцяне выпісала судзьдзя Сьвятлана Ганчар, дазваляе сустракацца з мужам толькі ў будынку суду. Тацьцяна казала, што ледзь не страціла прытомнасьць, калі ўбачыла свайго мужа ў так званым “стакане” у часе судовага перапынку. Суд месьціцца на першым паверсе жылога дома. Арыштаваных трымаюць у падвале ў маленькіх закутках мэтар на паўмэтра і вышынёй прыкладна ў паўмэтра. Андрэй увесь перапынак стаяў у ім падагнуўшы ногі. Яна не магла сабе ўявіць, што ў ХХІ стагодзьдзі такое, наогул, магчыма. Канваіры забаранілі ёй даць мужу маленькую бутэльку вады. Яны паабяцалі, што, калі ён іх папросіць, то дадуць папіць з крану.
Нягледзячы на гэта, Тацьцяна будзе як адвакат выступаць у спрэчках. Яна азнаёмілася з матэрыяламі крымінальнай справы і падзялілася сваімі ўражаньнямі з Радыё Свабода:
(Леановіч:) “Мне было вельмі шкада, што я не азнаёмілася з гэтай справай раней, дакладней, у мяне не было часу прачытаць матэрыялы справы, бо суд з раніцы да вечара і а 6 зачыняецца. Крымінальная справа паставіла шмат пытаньняў. Я буду заяўляць некалькі хадайніцтваў. Я не юрыст, але ведаю што такое “склад злачынства”. Справа цалкам падагнаная пад абвінавачаньне.”
(Карэспандэнт:) “Тацьцяна, на чым будзе пабудаваная лінія абароны?”
(Леановіч:) “Гэта мой маленькі “ноў хаў” як дылетанта ад юрыспрудэнцыі. Канешне, гэта жарт.”
(Карэспандэнт:) “Мікола Статкевіч падае даволі смутны прагноз. Ён лічыць, што Андрэя пакараюць больш жорстка, бо ў іншым выпадку яго б не трымалі ў сьледчым ізалятары. А, на Вашу думку, які будзе прысуд?”
(Леановіч:) “Я спадзяюся на апраўдальны прысуд. Яго вызваляць у судовай залі, бо няма ніякага складу злачынства.”
Cёньня, калі суд задаволіць тыя хадайніцтвы, якія заявіць Тацьцяна Леановіч, то да абвяшчэньня прысуду справа не дойдзе. Але назіральнікі, якія сачылі за хадой працэсу лічаць, што судзьдзя будзе намагацца як мага хутчэй завершыць разгляд. Андрэя адразу пасьля гэтага пачнуць судзіць у Першамайскім судзе за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Гэта будзе ўжо трэці па ліку крымінальны суд над апазыцыйным палітыкам.