Разгляд гэтай справы адбываўся ў Баранавічах, і паводле судовага выраку спадар Дзьмітраніца пакараны на 12 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Аднак да былога івацэвіцкага чыноўніка быў ужыты закон аб амністыі і тэрмін пакараньня зьменшаны на адзін год. Сам Віталь Дзьмітраніца вінаватым сябе не прызнаў і паабяцаў абскардзіць судовае рашэньне.
Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць Экс-кіраўнік івацэвіцкай вэртыкалі, былы старшыня Івацэвіцкага райвыканкаму Віталь Дзьмітраніца прызнаны вінаватым у атрыманьні хабару (агулам амаль 23 тысячы даляраў), злоўжываньні ўладай і службовым становішчам.
Самае папулярнае
1